Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкага журналіста Радыё Рацыя выклікаюць у пракуратуру

1 13  Марта 2012 г.  в 11:33, показов: 2951 : Политика, власть, оппозиция


Чарговага журналіста выклікаюць у пракуратуру. На гэты раз у Брэсцкую абласную пракуратуру выкліканы Зміцер Кісель.

Позву яму ўручылі сёння раніцай, а затым патэлефанавалі, каб удакладніць ці атрымаў ён выклік. З размовы з пракурорам Зміцер Кісель даведаўся, што ў яго хочуць запытаць аб журналісцкай дзейнасці і пра некаторыя яго публікакацыі, датычныя, у прыватнасці, нацыянальнага пытання.

– Пазванілі ў дзверы, я адкрыў, участковы па гэтаму раёну запытаў хто такі, ці гэта я і аддаў позву. Выклікаюць у Брэсцкую абласную пракуратуру, гэта на Карла Маркса, кабінет 43, Леванчук. Праз 3-4 хвіліны патэлефанавалі на мабільны тэлефон з гарадскога нумару. Прадставіўся, як Леванчук і спытаў, ці я атрымаў позву, ці я разумею, чаму яны хочуць са мной сустрэцца. Сказаў, што ў іх ёсць некалькі публікацый, якія іх зацікавілі, і пасля таго як яны з імі азнаёміліся, яны знайшлі пэўныя парушэнні заканадаўства і таксама іх цікавіць журналісцкая дзейнасць.

19 сакавіка ў першай палове дня Зміцера Кісяля папрасілі з'явіцца ў пракуратуры, хаця журналіст выказаў жаданне з'явіцца на размову ўжо сёння. Гэта ўжо не першы выклік супрацоўніка ў пракуратуру. Раней яго выклікалі і папярэджвалі за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі.

Сёлета гродзенскія карэспандэнты Віктар Парфёненка і Гражына Шалкевіч атрымалі папярэджанні за супрацу з нашым радыё, ім прыгразілі завядзеннем адміністратыўнай справы і буйным штрафам.

Антон Разумоўскі, .

Фота Міланы Харытонавай 




Система Orphus