Брэстаўчане будуць вывучаць геаграфію свайго горада. 25 лютага ў Брэсце пройдзе першы этап ORIENТ LIGІ.
Удзельнікі атрымаюць заданні і павінныя будуць на хуткасць прайсці пазначаныя на мапе кропкі.
Адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Копаць растлумачыў сутнасць гульні:
- На старце ўдзельнік атрымоўвае карту, ён атрымоўвае свой чып. Пасля чаго яму трэба, як у дзяцінстве ў піянерскіх лагерах, калі гулялі ў “Зарніцу”, прабегчы паміж дамоў, дрэў і знайсці свае кантрольныя пункты. Гэта ўсё робіцца на хуткасць і на дакладнасць.
Адной з мэтаў спаборніцтва з’яўляецца дасягненне кантрольнага пункту за найменшы час. Прыняць удзел у гульні можа кожны жыхар, або госць Брэста, незалежна ад узроўню фізічнай падрыхтоўкі і ўзросту. Удзельнікі будуць падзеленыя паводле ўзроставай катэгорыі на розныя па працягласці і складанасці дыстанцыі. Усяго ORIENТ LIGА пройдзе ў пяць этапаў.