Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

На Брэсцкай біржы працы колькасць вакансій медсястры пераваліла за сто

23  Февраля 2012 г.  в 11:25 : Бизнес, экономика, аналитика

 Акрамя таго, не хапае таксама і дактароў. Так толькі ў адну ўстанову патрэбна 26 спецыялістаў.

На Брэсцкай біржы працы колькасць вакансій медсястры пераваліла за сто

Менавіта столькі спецыялістаў шукае праз Цэнтр занятасці гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Агулам у Брэсце не стае 49 лекараў рознага профілю. А па Брэсцкай вобласці не хапае 718 лекараў-спецыялістаў, агучыў кіраўнік абласнога ўпраўлення аховы здароўя Ігар Ласіцкі ў інтэрвію з нагоды заканчэння рэмонту ў некалькіх аддзяленнях абласной бальніцы.

Менавіта гэтая ўстанова лідзіруе ў пошуку вакансій малодшага медычнага персаналу. Патрабуюцца аж 47 медсясцёр на аклад у адзін мінімальны заробак (1 мільён рублёў). Так што, калі хворых у адрамантаваныя аддзяленні і завязуць, дык пытанне, ці будзе каму іх лячыць.

На Брэсцкай біржы працы колькасць вакансій медсястры пераваліла за сто

Дэфіцыт у малодшым медперсанале па вобласці адміністратары медыцыны не называлі, але са спісаў вакансій у Брэсцкім Цэнтры занятасці вынікае: толькі па гораду Брэсту і ваколіцах не хапае 106 медсясцёр і 7 работнікаў дапаможнага медперсаналу (не санітарак).

Крыніца: Беларускія рэгіянальныя навіны, Галина Канцовик