Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дзень роднай мовы у брэсцкім грамадска-культурным цэнтры

21  Февраля 2012 г.  в 21:04, показов: 2712 : Праздники, события, мероприятия


"Жывыя вытокі" роднай мовы загучалі ў брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.

На свята роднай мовы, спецыяльна для жыхароў і гасцей горада Брэста падрыхтаваныя кніжная выстава, паэтычная вечарына і этнадыскатэка.

Дырэктар брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Каржук адзначыла, што такое мерапрыемства для Брэста стала традыцыйным:

- Гэтае свята ў нас праходзіць ужо ў другі раз. У мінулым годзе мы яго правялі камерна, сціпла. Тады мне дапамог Дзмітрый Назараў, апантаны малады чалавек з Брэста, ён прывёз нам цікавыя калектывы. У гэтым годзе ў Беларусі Год кнігі, юбілеі знакамітых “Песняроў”, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка. Вы пабачыце калектывы з усёй вобласці, і тэатральныя, і танцавальны, і пеўчыя, святкаванне пашырае свае межы.

Удзельнік гурта "Фэст" Іван Кусцінскі мяркуе, што беларускі фальклор карыстаецца папулярнасцю:

- З фальклора ўсё пачалося, гэта вытокі любой музыкі, і не важна дзе яна, у Амерыцы, ці ў Беларусі. Мы шмат дзе бываем у замежжы, зусім недаўны былі ў Прыбалтыцы, выступалі там у гарадскіх школах, дык там спяваюць песні якія, мы там выконвалі гадоў дзесяць таму.

Свята роднай мовы носіць міжнародны характар - па ўсяму свету яно святкуецца 21 лютага.

Аліса Поль, , Брэст. 




Система Orphus