Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкія прадпрымальнікі супраць павышэння падаткаў

1 21  Февраля 2012 г.  в 21:04, показов: 2254 : Бизнес, экономика, аналитика


15 аркушаў з подпісамі супраць падвышэння падаткаў сабралі прадстаўнікі грамадскай арганізацыі "Перспектыва" і накіравалі ў Брэсцкі абласны савет дэпутатаў.

Адзін з ініцыятараў збору подпісаў Віктар Чайкоўскі адзначыў, што прадпрымальнікі знаходзяцца ў гаротным стане:

- Падатак у прадпрымальнікаў будзе больш за 1 мільён 300 тысячаў толькі за тое, каб стаяць на гэтых рынках, трэба плаціць больш за 2 мільёны. Супрацоўнікі Міністэрства падаткаў і збораў тлумачаць гэта тым, што быццам бы ў прадпрымальнікаў згодна з падатковымі дэкларацыямі ўзраслі даходы. Я прайшоў па рынках, сярод іх: рынак "Лагуна", рынак "Варшаўскі", рынак "ЦУМа", рынак "Юбілейны", гандлёвыя шэрагі "Ваш выбар", гандлёвыя шэрагі "Масква", эканамічны стан прадпрымальнікаў вельмі гаротны, большасць кропак не прыносяць прыбыткаў.

Брэсцкі прадпрымальнік Мікалай Бацяшын адзначыў, што прадпрымальнікам застаецца толькі згортваць свой бізнес:

- Байкоты ў нас цяпер па-за законам. Прынятыя папраўкі ў законах - гэта лішняя нагода, каб арыштоўваць людзей. Я не падтрымліваю гэтыя акцыі, гэта няправільна. Трэба станавіцца ў чаргу па ліквідацыю, іншага выйсця мы не бачым.

Віктар Чайкоўскі не выключае, што калі сітуацыя не будзе выпраўлена, то бліжэйшым часам можа адбыцца аднадзённы байкот.

У лісце ў Брэсцкі абласны савет дэпутатаў, прадпрымальнікі заклікаюць заняць аб’ектыўную, справядлівую пазіцыю адносна павелічэння падаткаў і просяць прадпрыняць усе меры па недапушчэнню росту адзінага падатку ў Брэсцкай вобласці.

Аліса Поль, , Брэст. 




Система Orphus