Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Фіналіст тэлепраекта канала АНТ “Я пяю!” Набіль Зарук пасля ўдзелу ў конкурсных канцэртах, вярнуўся ў Пружаны

13  Февраля 2012 г.  в 10:54 : Музыка, кино, музеи, выставки

Фіналіст тэлепраекта канала АНТ “Я пяю!” Набіль Зарук пасля ўдзелу ў конкурсных канцэртах, вярнуўся ў ПружаныВучань гімназіі і саліст вакальнай групы ГДК “Роднички” ўдзельнічаў у шасці канцэртах, у якіх разам з ім спявалі яшчэ дзесяць самых таленавітых дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем’яў з розных куточкаў Беларусі. Набіль выканаў пяць сольных песень. Кожны канцэрт завяршаўся агульным выступленнем дзяцей, падчас якога фіналісты спявалі разам.

Пружанскі хлопчык спяваў з Анатолем Ярмоленкам і Ігарам Карнелюком, выканаў песні з кінафільма “Прыгоды Электроніка” і рэпертуару Энрыке Іглесіяса, класічны твор. Спяваў на рускай і беларускай, англійскай і італьянскай мовах.

Пра падрабязнасці выступленняў фіналістаў тэлепраекта “Я пяю!” арганізатары прасілі не распаўсюджвацца. Раяць паглядзець канцэрты самім, каб пераканацца ў іх грандыёзнасці. А заадно і прагаласаваць за спадабаўшагася ўдзельніка.

Усе шэсць канцэртаў будуць паказаны па канале АНТ. Трансліравацца яны будуць кожную пятніцу, пачынаючы з 10 лютага. Тады можна будзе і прагаласаваць, адправіўшы SMS на нумар 7755 (Набіль Зарук будзе выступаць пад нумарам 5).

Фіналіст тэлепраекта канала АНТ “Я пяю!” Набіль Зарук пасля ўдзелу ў конкурсных канцэртах, вярнуўся ў Пружаны

Галіна Каляда.

На здымку: удзельнікі конкурсу «Я пяю!» на сцэне Палаца рэспублікі. Трэці злева — Набіль Зарук.

Фота Алены ЛОСЕВАЙ.
 

Источник информации: http://www.budni.by