Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

За спробу інтэрв’ю кіраўнік брэсцкага ЖКГ паабяцаў прыцягнуць журналіста да суда

10  Февраля 2012 г.  в 13:41 : Тайный покупатель

За спробу інтэрв’ю кіраўнік брэсцкага ЖКГ паабяцаў прыцягнуць журналіста да судаКарэспандэнт “Брэсцкай газеты” Станіслаў Коршунаў атрымаў рэдакцыйнае заданне высветліць, наколькі падвысіцца аплата за ацяпленне ў сувязі з маразамі. Журналіст звярнуўся да генеральнага дырэктара КУМПП “Брэсцкая гарадская ЖКГ” Уладзіміра Ауткі, які паведаміў, што пакуль “гэтыя лічбы ніхто не пралічваў”. Калі журналіст паспрабаваў задаць яшчэ адно пытанне наконт лічыльнікаў цяпла, дык атрымаў ад кіраўніка гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі адказ, што ён “не даваў згоды на нейкае інтэрв'ю”. “У першую чаргу вы павінны былі спытаць, як карэспандэнт, ці згодны я на інтэрв'ю. Дык вось на інтэрв'ю я не згодны і ніякіх каментароў афіцыйна не даю”, - патлумачыў Уладзімір Аутка.

Калі журналіст пацікавіўся, што будзе, калі ён не прыслухаеца да гэтай “парады”, і атрымаў ад генеральнага дырэктара наступны адказ: “Калі вы надрукуеце, што я даў інтэрв'ю, будзем разбірацца праз суд. <...> У любой краіне, у нармальнай, суд - гэта не пагроза. Гэта цывілізаваны інструмент для таго, каб ўрэгуляваць ўзаемаадносіны".

Як зазначыў Станіслаў Коршунаў, сустрэча з генеральным дырэктарам КУМПП “Брэсцкая гарадская ЖКГ" адбывалася ў службовым кабінеце чыноўніка. Неаднаразовыя спробы датэлефанавацца да Уладзіміра Ауткі напярэдадані, каб задаць пытанне і атрымаць адказ па тэлефоне, поспеха не мелі: нумар, які паведамілі ў прыёмнай, не адказваў.

Сітуацыю з тэлефонам кіраўнік ЖКГ пракаментаваў так: “Я што, павінен правяраць працаздольнасць гэтага тэлефона? Вось ўсталёўваюць ўнутраную станцыю, можа быць, дзесьці адключылі. Мне што, зараз паклікаць гэтых хлопцаў і накрычаць за тое, што яны ў працэсе сваёй працы “вырубілі” гэты тэлефон? Не? Ну дык што вы хочаце ад мяне?”

Карэспандэнт “Брэсцкай газеты” у прысутнасці чыноўніка яшчэ раз са свайго мабільнага тэлефона набраў атрыманы ў прыёмнай нумар. Тэлефонны апарат на стале генеральнага дырэктара маўчаў…

http://