Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Футбольны клуб "Брэст" выбраў новую эмблему

8  Февраля 2012 г.  в 13:44 : Здоровая нация, спорт

Футбольны клуб "Брэст" выбраў новую эмблему

Агулам было прапанавана 44 варыянты новай эмблемы клуба.

Пераможцам стаў варыянт Леаніда Стаецкага. На эмблеме паказаны сілуэт Брэсцкай крэпасці, футбольны мяч і рускамоўны надпіс "Футбольный клуб БРЕСТ".

Футбольны клуб "Брэст" выбраў новую эмблему

Аўтар пераможнай эмблемы атрымае прыз — футбольны мяч з аўтографамі брэсцкіх футбалістаў, паведамляе сайт клуба.

Нагадаем, што клуб "Дынама-Брэст" нядаўна мусіў змяніць назву. Брэстаўчане палічылі, што плацяць занадта высокую цану таварыству "Дынама" за выкарыстанне брэнду.