Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасьце: паляваньне ДАІ на «Пагоню»?

7  Февраля 2012 г.  в 21:48 : Политика, власть, оппозиция

Берасьце: паляваньне ДАІ на «Пагоню»?У Берасьці аўтааматараў, якія разьмяшчаюць на кузаве свайго аўтамабіля налепкі з «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам, выклікаюць у дзяржаўтаінспэкцыю. ДАІшнікі пагражаюць штрафамі за парушэньне правілаў дарожнага руху.

Пра гэта паведаміў «Свабодзе» старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Віктар Клімус, які таксама мусіў наведаць абласную ДАІ:

«Абласная ДАІ Берасьця пачала масава выклікаць людзей, хто езьдзіць на машынах з налепленымі на іх „Пагонямі“ і іншай нацыянальнай сымболікай. Мяне таксама выклікалі. Як я зразумеў з размовы з супрацоўнікамі ДАІ, выклікаюць людзей з 3 лютага. Ужо больш за 10 чалавек выклікалі. Я сустрэў знаёмага, які езьдзіць таксама з налепкай „Пагоні“ і бел-чырвона-белым сьцягам. Яму пагражалі артыкулам аб навешваньні налепак на кузаў аўтамабіля».

Паводле артыкула 194.13 Правілаў дарожнага руху забараняецца ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку са зьнешне бачнымі налепкамі. Пад гэты артыкул не трапляюць налепкі з рэклямай або інфармацыяй аб прыналежнасьці аўтамабіля арганізацыі ці прадпрымальніку. Віктар Клімус кажа, што менавіта гэтым артыкулам пагражалі яму супрацоўнікі ДАІ:

Берасьце: паляваньне ДАІ на «Пагоню»?Віктар Клімус:

«Але на мяне пратакол ня склалі, бо ў мяне „Пагоня“ была на магніце і я перад прыездам у ДАІ яе зьняў. Здымаў я яе на час дагляду, а потым павесіў на месца. Я не зьбіраюся яе здымаць назаўсёды. Павесіў яе назад, як толькі выехаў за вароты дзяржаўтаінспэкцыі», — распавёў берасьцейскі палітык.

Спадар Клімус кажа, што ён бачыць у гэтым палітычна матываваную замову:

«Лічу, што трэба надаць розгалас гэтай справе, бо відавочна, што справа палітычная. Тут ёсьць нейкая замова, бо я бачыў, што ў іх у сьпісе каля 30 чалавек. Самі міліцыянты не хавалі, што працуюць ужо з 3 лютага. Зараз перабіраюць астатніх, хто ў іх у сьпісе. Гэты сьпіс у іх ляжыць на стале, яны нават не хаваюць, што прыйшла інфармацыя».

Берасьцейскі актывіст Анатоль Ярмак пацьвердзіў інфармацыю, якую агучыў Віктар Клімус. Ён апавёў карэспандэнту «Свабоды», што яго таксама выклікалі ў ДАІ для дагляду аўтамабіля. Але, не знайшоўшы налепак на ягоным аўто, даішнік паказаў Анатолю фатаздымкі іншых аўтамабіляў з нацыянальнай сымболікай. Пры гэтым, распавёў спадар Ярмак, налепка, якая не датычыць нацыянальных сымбаляў, супрацоўнікаў ДАІ не зацікавіла. 

Источник информации: http://www.svaboda.org