Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Бярозаўскай райбальніцы другі месяц адсутнічае рэнтгенплёнка

2 1  Февраля 2012 г.  в 11:53, показов: 2303 : Брестская область


У Бярозаўскай райбальніцы другі месяц адсутнічае рэнтгенаўская дэнтальная плёнка. "Хворыя, якім патрэбна стаматалагічная дапамога, вымушаны лячыць зубы па старынцы – усляпую," - скардзяцца пацыенты стаматалагічнага кабінета.

Але, па іх словах, кіраўніцтва бальніцы не заклапочана гэтай праблемай. Аб чым сведчыць пісьмовы адказ ад 11 снежня кіраўніцтва за подпісам выконваючай абавязкі галоўнага ўрача Святланы Гейц:

- Я напісала скаргу, на якую мне прыйшоў адказ, ад якога я была ў шокавым стане. (Цытуе) "Паведамляем, што рэнтгенаўскую дэнтальную плёнку ў Бярозаўскую раённую цэнтральную бальніцу пастаўляе ўнітарнае прадпрыемства "Медтэхніка" з горада Баранавічы ў адпаведнасці з заключаным дагаворам.

Аднак па прычыне таго, што гэтую плёнку ў Беларусі не вырабляюць, а ўвозяць з-за мяжы, унітарнае прадпрыемства "Медтэхніка" не здолела ў канцы каляндарнага года даслаць у Бярозаўскую раённую цэнтральную бальніцу дэнтальную плёнку ў неабходнай колькасці, якая была пазначана ў заяўцы". Вось увесь адказ, які мне даслалі.

Святлана Гейц параіла звяртацца ў Брэсцкую абласную ахову здароўя. У выніку на цяперашні дзень на дзвярах рэнтгенкабінета са снежня месяца вісіць надпіс: "Часова адсутнічае рэнтгенплёнка для здымкаў зубоў". Нездарма кажуць, што нічога няма больш пастаяннага, як часовае.

 

 

Ганна Васілевіч, . Фота аўтара 




Система Orphus