Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце распачалося свята дуды з гуртамі “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae”

29  Января 2012 г.  в 11:59, показов: 2979 : Музыка, кино, музеи, выставки


У Брэсце распачалося свята дуды з гуртамі “Стары Ольса” і “Testamentum Terrae”

У Берасці прайшло Свята Дуды – два цудоўных гурта, што граюць сярэднявечную музыку, падарылі берасцейцам цудоўны настрой і зарад энэргіі.

Дуда адзін з самых старажытных і магічных інструментаў. У эпоху Рэнесенса і Барока была настолькі распаўсюджана на нашых землях, што магла б нават стаць сімвалам беларускай музыкі ці нават самой Беларусі. Гук у дуды моцны і меладычны. Гранне на такім інструменце патрабуе ад музыкі надзвычайнага напружання і добрых лёгкіх.

Пачынаючы з 16.00 у зале АГКЦ працавала выстава прысвечаная дудзе і старажытнай музыке і танцам Беларусі. Лідэр сярэднявечнага тэартра “BUFFON DEGREASE THEATRE”, вядомы як Бекар, ладзіў майстар-клас па сярэднявечных танцах і гранню на дудзе і варгане.

Распачаў канцерт гурт TESTAMENTUM TERRAE, які парадваў гледачоў не толькі слаўнай музыкай, але і гісторыямі, што связаны з кожнай кампазіцыяй.

Працягнуў канцэрт гурт СТАРЫ ОЛЬСА, які выканаў некалькі новых мелодый і некалькі старых, добра вядомых і любімых. Падчас выступу, лідэр групы Зміцер Сасноўскі забаўляў гладачоў жартамі: (сярэднявечны жарт) лютніст жыве 80 гадоў, 60 з якіх настрайвае сваю лютню. Дудар жыве 100 гадоў і 100 гадоў настройвае сваю дуду і ўсё роўна грае на растроенай.

На прыканцы канцэрта некаторыя гледачы падтрымалі любімы гурт танцамі і скокамі па ўсёй зале ((=

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Источник информации: http://dzedzich.org




Система Orphus