Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Былыя чыноўнікі падалі ў суд на газету “Ганцавіцкі Час”

20  Января 2012 г.  в 20:48, показов: 2958 : Брестская область


На журналістаў пакрыўдзіліся экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Свірыд і былы дырэктар Ганцавіцкага РВЭС Мікалай Рылко.

Яны падалі ў суд на выдаўца газеты “Ганцавіцкі Час”. Летась штотыднёвік апісаў, як Свірыд і Рылко адвозілі “губернатару” Брэсцкай вобласці подпісы ў падтрымку старшыні мясцовага райвыканкаму, якога здымалі з пасады. Заяўнікі палічылі, што газетны атрыкул прынес ім маральныя пакуты і ацанілі сваі гонар і годнасць у 10 мільёнаў рублёў.

У сваім артыкуле журналіст Пятро Гузаеўскі пісаў пра калектыўны зварот, які жыхары Ганцаўшчыны напісалі ў абарону былога старшыні райвыканкаму Уладзіміра Столяра. Чыноўнік пазбавіўся пасады пасля таго, як яго працу раскрытыкаваў кіраўнік вобласкці Канстанцін Сумар. У абарону Столяра было сабрана каля 700 подпісаў, распавёў Еўрарадыё Гузаеўскі.

Гузаеўскі: "І вось выйшла невялікая нататка, дзе мы напісалі, што тройчы экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Свірыд з другім сваім таварышам паехалі ў Брэст і завезлі подпісы. Я тройчы праверыў інфармацыю. Першы раз патэлефанаваў Свірыду, спытаў, ці праўда. Ён адказаў: так, я завёз, сустрэчы з Сумарам хутчэй за ўсё не будзе, я перадаў іх у аргаддзел".

Што выклікала абурэнне былых чыноўнікаў, а цяперашніх пенсіянераў, журналіст не ведае. Але кажа, што, паводле некаторых звестак, заяву ў міліцыю Свірыд і Рылко пісалі ў райвыканкаме.

Источник информации:




Система Orphus