2 студзеня на вуліцы Савецкая ў Берасці, якая з’яўляецца цэнтральнай пешаходнай вуліцай горада, ізноў з’явілася зламанае маладое дрэва.
Зламанае дрэва з’явілася непадалёк ад скрыжавання вуліцы Савецкай і Маякоўскага. Дрэва, якое расло больш за 2 гады, зламана такім чынам, што можна гледзячы на яго адразу сказаць: гэта справа рук чалавека.
Нагадаем, што ў Берасці гэта ўжо не першы падобны выпадак. У мінулы раз “апаганшчыка святога гаю” знайшлі праз месяц, а алею аднавілі валанцёры горада над Бугам.
Источник информации: http://dzedzich.org
(сайт источник может у вас не открыться, воспользуйтесь прокси для просмотра)