Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкі актывіст “Справядлівага свету” скардзіцца ў пракуратуру

24  Декабря 2011 г.  в 11:20 : Политика, власть, оппозиция

Брэсцкі актывіст “Справядлівага свету” скардзіцца ў пракуратуруСябра брэсцкай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Лявонцій Чыпурных накіраваў дзве скаргі ў раённыя пракуратуры абласнога цэнтра.

Скарга, пададзеная ў пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста, тычыцца дзеянняў супрацоўніка праваахоўных органаў, які затрымаў актывіста і склаў на яго пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні напярэданні Народнага сходу, што адбыўся ў Брэсце 8 кастрычніка. Лявонцій Чыпурных, які сам з’яўляецца ветэранам памежных войскаў, лічыць дзеянні ўчастковага інспектара незаконнымі. Таксама ў скарзе ён узгадвае суддзю, якая вынесла па гэтай справе пастанову, выкарыстоўваючы закон, які не мае дачынення да згаданага выпадку.

Скарга, накіраваная ў пракуратуру Ленінскага раёна Брэста, звязана з умовамі ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе Чыпурных адбываў 5 сутак адмінстратыўнага арышту за распаўсюд інфармацыі пра Народны сход. Паводле слоў партыйнага актывіста, падчас адбыцця пакарання таксама былі парушаныя яго правы. 

Источник информации: http://