Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Выстава мастачкі Наталлі Чарнагалавы ў Брэсце чынная да 25 траўня

19  Мая 2009 г.  в 15:53, показов: 2267

Выстава мастачкі Наталлі Чарнагалавы ў Брэсце чынная да 25 траўняУ чэрвені яна запрошаная на калектыўную выставу ў Лондане, збор ад якой пойдзе на карысць хворых на рак.

У Выставачнай залі толькі частка карцін 55-гадовай акурат з пазаўчорашняга дня мастачкі. Увесну мела Наталля Чарнагалава абяцаную брэсцкім абласным галавою Канстанцінам Сумарам выставу ў Мінску. Частка экспазіцыі праз месяц будзе выстаўленая ў сталіцы Велікабрытаніі.

– Я застарая, каб нараджаць дзяцей, але магу любіць!, – кажа экспрэсіўная жанчына. – І наогул, мне трэба найперш надзейны, грунтоўны мужчына, але і кухарка, домработніца і соска ў рот! – настойвае яна. Следам дэкламуе прыгажэнны беларускі верш і здымае з рамы самай вялікай сваёй карціны чорнага ката, дуэтам з якім адчыняла выставу.

Такія яны, людзі мастацтва. Здольныя на вербальныя, фарбавыя і гукавыя нечаканасці, якія завуцца мастацтвам. Прамоўленае Наталляй Чарнагалавой гэты яе стыль, а стыль – гэта чалавек. Такая яна і ў сваім мастацтве.
Яркая экспрэсія, буянне і буйнасць фарбаў і кветак. Маю карціну Чарнагалавы дома і шторанак радуюся, гледзячы на яе.

Акрамя вялікіх палотнаў, на выставе ёсць і іншыя цікавосткі. Адну існталяцыю аўтарка прысвяціла нядаўна памерлай маме. Ружы, якія тая вырошчвала цягам 50 гадоў, і якія ў далёкім Копылі засохлі без дагляду, Наталля Арсенцьеўна выкапала і павярнула карэннямі ўверх. Атрымалася такая трагічная ікебана. Пэўны кантрапункт буянню жыцця на карцінах.

Асобнага слова заслугоўваюць жаночыя ню Чарнагалавы. Рубэнсаўскія формы гэта часткай самаадчування і дзесьці аўтапартрэты, але ў адрозненне ад мужчынскага бачання фламандца, поўныя жаноцтва і вось гэтага мяккага хараства.Выстава мастачкі Наталлі Чарнагалавы ў Брэсце чынная да 25 траўня

Мноства маленькіх, а то і дробненькіх утульных карцінак у найнечаканых рамках і акладах – гэта сапраўды варта пабачыць і можна за пэўныя грошы забраць дахаты. Самая дарагая карціна цэніцца ў пяць тысячаў умоўных адзінак. Малыя формы цалкам даступныя нават багацейшым студэнтам.

Выстава мастачкі Наталлі Чарнагалавы ў Брэсце будзе чынная да 25 траўня. У чэрвені яна запрошаная на калектыўную выставу ў Лондане, збор ад якой пойдзе на карысць хворых на рак.

Дарэчы, тое, чаго не хапае нам – бенефісныя праекты. Маюць быць шматгадзінная тэлеперадача ў прайм-тайм на першым англійскім канале з інтэрвію з беларускай мастачкай, творчыя сустрэчы.

Пажадайма стваральніцы радасці Наталлі Чарнагалаве зачарпнуць ад гэтага ўсяго напоўніцу натхнення. Бо так выкладвацца на палотнах, як яна, без падзарадкі немагчыма. А ў нас хіба вось Васілеўскі словам чырыкне альбо купіць на апошнія сто тысяч карцінку, – а так якая тут падзарадка.

Праўда, Наталля?
 

 Пятро Васілеўскі 

Источник информации: http://regionby.org/




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram