Новыя магчымасці аховы птушак на Палессі абмеркоўвалі ў Брэсце. Тут прайшла трэцяя Канферэнцыі абласнога аддзялення “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.
Брэсцкае аддзяленне – самае вялікае і налічвае 200 сябраў. Яго прадстаўнік Сяргей Сідарук кажа, што асноўная мэта канферэнцыі – гэта асвета:
- Наша канферэнцыя не толькі фармальная, але і сацыяльная з’ява. Для нашых сябраў гэта адмысловае свята, невялікі выхад у свет. Што датычыць праблем, якія ў нас паўстаюць на тэрыторыі вобласці, там дзе самыя цікавыя рэгіёны. Мы імкнемся сачыць за колькасцю папуляцыі асабліва рэдкіх птушак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. І імкнемся нейкім чынам пазітыўна ўплываць на экасістэмы, дзе яны жывуць.
Акрамя дакладаў і справаздач, у часе канферэнцыі працавала фота-выстава «Палявы сезон - 2011», выстава плакатаў на экалагічную ды прырода-ахоўную тэматыку. Канферэнцыя адбылася ў абласным краязнаўчым музеі.