Брэсцкае абласное моладзевае грамадскае аб’яднанне "Інвалід і асяроддзе" праінфармавала Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Беларусі пра сітуацыю з працаўладкаваннем маладых інвалідаў у Брэсце і рэгіёне.
Кіраўніцтва аб’яднання адзначае, што праца з’яўляецца найлепшай рэабілітацыяй. Часова працаўладкавалі больш 130 маладых інвалідаў, на сталую працу ўзята 8 чалавек. Старшыня аб’яднання Іван Шмыга кажа, што гэта не шмат у параўнанні з колькасцю інвалідаў. На яго думку праблему можа вырашыць стварэнне прыватных прадпрыемстваў, як майстэрня “Керам Арт”:
- Нам далі памяшканне, і можна сказаць паверылі. Праз камітэт па труду, у іх была праграма грамадска-карыснай працы. Вось праз гэтую грамадска-карысную праграму, мы нейкім чынам выйшлі на мэтакіраванае стварэнне майстэрні, керамічнай майстэрні, яна так цяпер і называеца “Керам Арт”. Дзе стала працуюць каля сямі-васьмі маладых хлопцаў з цяжкімі захворваннямі.
Пры падрымцы гарвыканкама ў Брэсце быў створаны Цэнтр моладзевай ініцыятывы, які за год працаўладкаваў пяць маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі і прыпыніў працу, таму цеснае супрацоўніцтва вядзецца зараз са службай занятасці.