Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце карэктыруюць генеральны план горада да 2030 года

4 14  Ноября 2011 г.  в 10:45, показов: 3156 : Недвижимость


Карэктыроўкі робяцца з мэтай змянення функцый, некаторых часткак горада.

Абмяркоўваліся пытанні змены мяжы горада, змена прызначэнняў асобных тэрыторый, паглынанне такіх гарадскіх мясцовасцяў, як Гулі, Воўкі і г. д.

Удзельніца абмеркавання карэктыровак плана горада, доктар навук архітэктуры Ірына Лаўроўская лічыць, што некаторыя пытанні патрабуюць вырашэння, бо закранаюць жыццё значнай часткі брэстаўчанаў:

- Жыхароў горада закранаюць некаторыя пытанні. Гэтыя пытанні датычацца ўшчыльнення цэнральнай часткі горада, знішчэння зеляніны. Вельмі сур’ёзная праблема ўладальнікаў садовых таварыстваў, якія таксама паглынаюцца тэрыторыямі горада. Людзі прапаноўвалі змяніць функцыі некаторых участкаў, бо генеральны план – гэта галоўным чынам дарогі і функцыянальнае прызначэнне пэўных тэрыторый.

Па меркаванню Ірыны Лаўроўскай, генеральны план у першую чаргу павінен быць распрацаваны для таго, каб брэстаўчанам стала як мага зручней і ўтульней ва ўласным горадзе. Архітэктар лічыць, што з генеральнага плана пакуль вынікае адваротнае – рыхтуецца пляцоўка для прыцягнення замежных інвістыцый, пажаданні брэстаўчанаў застаюцца на другім плане.

Абмеркаванне самога генеральнага плана горада, завяршылася 1 лістапада.

Аліса Поль, , Брэст. 

     Дополнительные материалы по теме:




Система Orphus