Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна М.Э. Часноўскі ўзнагароджаны медалем Францыска Скарыны

11  Ноября 2011 г.  в 12:44 : Праздники, события, мероприятия

Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна М.Э. Часноўскі ўзнагароджаны медалем Францыска СкарыныВІНШУЕМ рэктара Мечыслава Эдвардавіча Часноўскага з высокай узнагародай – медалем Францыска Скарыны – за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіцце і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу культурнай спадчыны беларускага народа.

4 лістапада 2011 года прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Кіраўнік Урада павіншаваў узнагароджаных, падкрэсліў вялікую значнасць ганаровых знакаў у жыцці кожнага асобнага чалавека, сям'і і працоўнага калектыву. Медалі, ордэны, званні і падзякі атрымалі прадстаўнікі АПК, транспарту і камунікацый, лясной гаспадаркі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і мастацтва, сродкаў масавай інфармацыі.

Асаблівую ўвагу Кіраўнік Урада надаў прадстаўнікам вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны. "Урад разлічвае, што вашы выпускнікі будуць не толькі таленавітымі матэматыкамі, праграмістамі, даследчыкамі, кіраўнікамі, але і людзьмі высокай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму", – сказаў ён.

Міхаіл Мясніковіч пажадаў заслужаным людзям Беларусі моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. 

Источник информации: http://www.brsu.by/