Памяць загінуўшых жаўнераў беларускага войска Станіслава Булак-Балаховіча ўшанавалі ў Брэсце. Акцыю, прымеркаваную да Дзядоў, зладзілі актывісты брэсцкай арганізацыі партыі БНФ.
Сяржук Кавалько мяркуе, што пра такіх асобаў трэба заўсёды памятаваць:
- У Брэсце знаходзяцца досыць унікальныя могілкі, дзе пахаваны жаўнеры генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія змагаліся ў 1920 годзе за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэтыя жаўнеры змагаліся за нашу незалежнасць ужо тады, у вельмі складаных абставінах і палітычных і эканамічных, таму мы вырашылі пайсці менавіта да іх, бо ўвагі да гэтага места ва ўладаў ніякай абсалютна няма.
Сяржук Кавалько падрэсліў, што памяць жаўнераў ушановаўюць таксама палякі і лічаць Станіслава Булак-Балаховіча сваім героем. Актывіст патлумачыў, што яшчэ да пачатку змаганняў за незалежнасць БНР, Станіслаў Булак-Балаховіч разам з жаўнерамі ваяваў у Савецка-польскай вайне на баку палякаў у якасці асобнага беларускага атраду.