Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкім кіроўцам абслугоўваць аўто становіцца не па кішэні

1 1  Ноября 2011 г.  в 15:29, показов: 2762 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП


“На абслугоўванне аўто прыходзіцца выдаткоўваць у разы больш грошай, чым паўгады таму,” - да такога выніку прыходзяць апытаныя аўтааматары. Амаль у два разы цягам апошніх некалькіх месяцаў падаражэў бензін і аўтазапчасткі.

Гандляры брэсцкага рынку аўтазапчастак адзначаюць, што пакупнікоў з кожным днём становіцца ўсё менш:

- Цэны проста вар'яцкія на ўсё, народ наш так не можа. Аўтазапчасткі ў нас у Беларусі не выпускаюцца. Усё набываецца за валюту і чалавек не можа абслугоўваць свой аўтамабіль, бо ўсё вельмі дорага.

- Калі ў пераліку на амерыканскія грошы, запчасткі каштуюць, як і каштавалі, а заробкі сталі меншымі. Таму і сталі менш купляць.

Брэсцкім кіроўцам абслугоўваць аўто становіцца не па кішэні:

- Змяніўся кошт бензіну – стала цяжэй жыць. Стараемся эканоміць на ўсім. Дзе можам, карыстаемся грамадскім транспартам.

- У параўнанні з зарплатай, хіба можа быць такім кошт бензіну? Лепш на каня ўжо перасесці. Той на рамонт выдаткаў не патрабуе, толькі кармі яго.

- Бензін стаў вельмі дарагім, мне гэта вельмі не падабаецца. Кошт бензіну – гэта асноўная складаючая расходаў майго бюджэту.

Бліжэйшым часам у краіне плануецца чарговае павышэнне кошту на паліва. У сродках масавай інфармацыі адзначаецца, што кошт паліва могуць падняць да аднаго даляра.

Аліса Поль, , Брэст 




Система Orphus