Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Стыхійны збор подпісаў у рабочы час арганізаваны, каб падтрымаць старшыню Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра

28  Октября 2011 г.  в 16:02, показов: 2469 : Брестская область


Стыхійны збор подпісаў у рабочы час арганізаваны, каб падтрымаць старшыню Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра СтоляраСтыхійны збор подпісаў у рабочы час арганізаваны сёння, 26 кастрычніка, на прадпрыемствах і арганізацыях Ганцаўшчыны. Мэта — падтрымаць старшыню Ганцавіцкага райвыканкама Уладзіміра Столяра, якога старшыня аблвыканка Канстанцін Сумар раскрытыкаваў за паказчыкі у рабоце і прапанаваў пайсці ў адстаўку. (В рубрике "опрос" голосование по теме)

З самай раніцы па вёсках, арганізацыях і прадпрыемствах раёна адправіліся “кур’еры”, якія прапаноўваюць людзям паставіць свае подпісы на чыстых лістах паперы. Па словах работнікаў енкаторых арганізацый, тэксту звароту няма, і каму ён адрасаваны таксама. Чыноўнікі тлумачаць усё на словах, што подпісы збіраюць у падтрымку У.М. Столяра, маўляў, кіраўнік, які прыйдзе пасля яго, можа аказацца горшым.

Па словах намесніка галоўнага ўрача па паліклінічнай часці ЦРБ Васіля Несцяровіча, які асабіста адным з першых паставіў свой подпіс разам з іншымі намеснікамі райбальніцы, заява з подпісамі ганцаўчан адрасавана на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара. "Мы нікога не прымушаем, кожны выбірае сам падпісвацца ці не. Ніякіх ганенняў на работнікаў не будзе", - сказаў Васіль Рыгоравіч. У паліклініцы з крыху больш чым 160 работнікаў, падпісалася больш за сто. Больш за паўсотні чалавек адмовіліся ставіць подпісы.

Як стала вядома “ГЧ”, подпісы збіраліся ў вёсках Любашаўскага,Агарэвіцкага, Люсінскага сельвыканкамаў, у СВК "Агарэвічы", ва ўстанове аховы здароўя “Ганцавіцкая ЦРБ”, у Доме быта КУП па аказанні паслуг “Ганцавіцкі РКБА”, установах адукацыі раёна. Называць канкрэтна чыя ініцыятыва такога збору подпісаў, кіраўнікі арганізацый і падраздзяленняў не адмаўляюцца, адказваючы, што гэта ініцыятыва "зверху".

Журналістам нашай газеты тэлефануюць расхваляваныя работнікі і іншых арганізацый ды прадпрыемстваў, якія не жадаюць ставіць подпісы ў абарону старшыні райвыканкама, але баяцца, што гэта будзе пагражаць звальненнем з работы.

Але ёсць і такія, хто адкрыта выказвае недавер і не падпісваюцца. "Шкада, што да мяне не зайшлі, я б ім сказаў, што я пра ўсё думаю!, - сказаў Вячаслаў Мініч. - Да суседа майго ў Агарэвічах зайшлі, дык ён не падпісаўся, а я вось не застаў зборшчыкаў, хацелася б на іх паглядзець і сказаць усё, што я думаю. А думаю я вось што - маўчаць, што такое адбываецца, што людзей адправілі хадайнічаць за Столяра - гэта злачынства".

Источник информации: http://ganc-chas.by