І вось закончыўся мегаэнэргетычны БУГаРОК FEST ў Берасці. У ім прынялі ўдзел гурты з Украіны, Расеі і Беларусі (з Менска і Берасця).
Першым на сцэне ДК БЭМЗ з’явіліся нашы ўсходнія суседзі – гурт Kaizen (Масква), якія хоць і не адразу, але ж змаглі разагрэць і завесці слухачоў. З кожнай кампазіцыяй на танцполе колькасць людзей узрастала.
Пасля гурта Kaizen працягнулі БУГаРОК нашы госці з Менска – гурт Vinsent. Пакуль яны наладжвалі музычныя інструменты, людзям, якія знаходзіліся ў канцэртнай зале ДК БЭМЗ, сумаваць не прыходзілася. Арганізатары ў гэты час праводзілі невялікія віктарыны, дзе пераможцы атрымлівалі прызы, сярод якіх былі і налепкі “ЗА ВЕЛА-БРЭСТ”. Цікава, што ў адной з віктарын перамагла дзяўчынка з Цверы (Расея). Пасля ўсе ўдзельнікі павіншавалі з Днем нараджэння дырэктара ДК БМЗ.
Пад час выступлення Vinsentа каля сцэны пачалі з’яўляцца бел-чырвона-белыя сцягі. І каб не ператвараць культурнае мерапрыемства ў палітычнае, арганізатары БУГаРОК FESTа папрасілі іх прыбраць. Уладальнікі нацыянальнай сімволікі адразу ж выканалі гэтую просьбу.
Працятнуў БУГаРОК FEST гутр з горада над Бугам – Sciana. У гэты момант берасцейцы адрываліся “па-максімуму”. Гурт Sciana акрамя сваіх усім вядомых кампазіцый, выканалі некалькі новых.
Завяршылі БУГаРОК FEST госці з Херсона – гурт Rolliks (Украіна). І як раней абяцалі арганізатары канцэрта (прома-група “Зала чакання“), там сапраўды было горача.
Источник информации: