"Чыстыя лёгкія" – пад такою назвай брэсцкае аддзяленне Чырвонага Крыжа плануе правесці чарговую акцыю прысвечаную здароваму ладу жыцця.
Падчас акцыі адбудзецца інфармаванне аб існуючых захворваннях лёгкіх.
Сутнасць акцыі тлумачыць спецыяліст па арганізацыйна-метадычнай працы Аксана Трушкова:
- Рэспубліканская акцыя заключаецца ў распаўсюдзе інфармацыі ў выглядзе улётак і буклетаў. Будзе прапанавана праверыць стан сваіх лёгкіх надзьмуўшы паветраныя балонікі.
Акцыя адбудзецца 14 кастрычніка ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. У першую чаргу акцыя будзе праведзена ва ўніверсітэтах горада над Бугам.