Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дом Мейера Баршчавера сохранили и реставрируют! А ведь его судьба "висела на волоске"

3  Июня 2023 г.  в 20:03 : История города Бреста

Шёл по улице 17 Сентября и сфотографировал, как ведётся реконструкция исторического здания под №4. На фото видно как укрепляют фундаменты и заделывают трещины на фасадах. А ведь судьба постройки висела на волоске, застройщикам намного проще и дешевле снести старое и построить новое здание. Кому охота дурить голову с историко-культурным наследием и возникающими в связи с этим условиями реконструкции.

Наверное, можно сказать большое спасибо за сохранение дома Борщавера бывшим председателю горисполкома Александру Рогачуку и гл. архитектору Николаю Власюку (младшему), которые к сожалению перешли сейчас на другую работу.

Исторической справкой о доме № 4, по ул. 17 Сентября поделился с читателями доцент Брестского политехнического университета Николай Власюк (старший).

Гістарычная даведка (гісторыя ўзнікнення, асноўныя этапы фармавання і развіцця, падзеі і асобы, звязаныя з помнікам, гісторыя даследванняў помніка).

Раней на месцы будынка, на ўчастку №10-12 па вул. Тапалёвай (сёння - вул. 17 Верасня, 4) знаходзіўся драўляны жылы дом. Падчас апусташальнага пажару, які адбыўся 4 мая 1895 года, пабудова згарэла. Вядома, што будынак пабудаваны з цэглы ў 1896 годзе некім

Баршчэверам, як аднопавярховы, прамавугольны ў плане, накрыты дзвухсхільным дахам. У жніўні 1915 года гаспадар быў высланы ў бежанства. Пасля першай сусветнай вайны ўладальнікам будынка быў Баршчэвер Мейер. На той час адрас будынка Тапалёва, 4, потым - Пераца, 4. На ўчастку знаходзіліся яшчэ два жылых дома, пабудаваных у канцы XIX ст., якія ў сярэдзіне 1920-х гг. ужо мелі іншых гаспадароў: Пераца, 4а – Файнгольд Шейна і Пераца, 4в – Мельніцка Брейндла. На дзялцы Баршчэвера Мейера акрамя азначанага будынка знаходзіліся 3 драўляныя гаспадарчыя пабудовы. 2 студзеня 1940 года будынак па вул. Пераца, 4 быў муніцыпалізаваны, як маючы плошчу больш за 100 м2. Пасля другой сусветнай вайны будынак перададзены на баланс гаркамгасу, надбудаваны другі паверх. Увесь час існавання будынак выкарыстоўваўся ў якасці жылога дома.

Общий вид ул. Тополёвой в конце 19 века

Тот же ракурс 2015 год

Будынак ўяўляе сабою дзвухпавярховы, парамавугольны ў плане будынак накрыты дзвухсхільным дахам. Вонкавыя сцены рытмічна прарэзаны высокімі прамавугольнымі вокнамі з клінчатымі перамычкамі. Парадны ўваход у будынак, які размешчаны па цэнтры галоўнага фасада вылучаны сандрыкам і высокім ганкам. Дэкор сціплы: міжпаверхавы пас, вянчаючы карніз, надваконныя сандрыкі, падзеленыя на квадры вуглавыя лапаткі. Будынак адносіцца да грамадзянскай архітэктуры позняга класіцызму.

Юрий Макарчук, фото автора
и из исторической справки