“З набыццём даляраў праблем больш няма. З’явіліся праблемы з наяўнасцю пакупнікоў,” - да такіх вынікаў прыходзяць брэсцкія дробныя прадпрымальнікі. Як далей будзе ісці бізнес і якія перспектывы - гэта застаецца пад пытаннем.
- Хто атрымлівае ў далярах, тым нічога, хто атрымлівае ў беларускіх рублях, тым не вельмі добра.
- Чакаем, каб неяк усё ўтрэслася. Якія тут перспектывы, калі невядома што будзе, ўпадзе даляр або паднімецца. Усё, ад даляра залежыць.
- Пакупніцкая здольнасць зменшылася нашмат. З далярам праблем няма, з набыццём тавару таксама няма. Плывем па плыні пакуль.
- Раней такога не было, цяпер усё дорага. Даляр падняўся. Людзі ўзлаваныя і відаць, што ўпала пакупніцкая здольнасць.
Па дадзеным беларускага статыстычнага цэнтра, сярэдні заробак беларуса ў ліпені гэтага году склаў каля 230 даляраў, яшчэ ў студзені сярэдні заробак складаў каля 470 даляраў. Аднак цэны на паслугі, рэчы і прадукты харчавання, у тым ліку вырабленыя ў Беларусі, выраслі ў некалькі разоў.