Прэзентацыя нумару часопіса "Arche", прысвечаны Палессю, прайшла ў горадзе над Бугам. Акрамя таго адбылася сустрэча з рэдактарам часопіса "Arche" Валерам Булгакавым і гісторыкам Алесем Пашкевічам.
У рамках гэтага мерапрыемства брэстаўчане мелі магчымасць адзнаёміцца з новаю і старою перыёдыкай, выдадзенай рэдакцыяй “Arche”.
Пра тое, якое значэнне мае прэзентацыя палескага нумару часопісу ў Брэсце, кажа гісторык Алесь Пашкевіч:
- Тут знаходзіцца мэтавая аўдыторыя палескага нумару. Вядома, гэты нумар цікавы перадусім палешукам. Стараемся ездзіць у невялікія гарады, пажадана каб людзі, якія жывуць у пэўных рэгіёнах, мелі ўяўленне пра гісторыю і культуру гэтага рэгіёна. Мяне звычайна ўражвае, калі дзесці за мяжой, у Польшчы, ці Літве, людзі ведаюць базавыя веды пра тое, дзе яны жывуць.
2 кастрычніка прадстаўнікі рэдакцыі часопісу "Arche" наведаюць тры рэгіянальныя цэнтры на Брэстчыне: Бярозу, Пружаны і Івацэвічы.