Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкі суд адмяніў апраўдальны прыгавор Змітру Шурхаю

1 29  Сентября 2011 г.  в 15:09, показов: 2365 : Политика, власть, оппозиция


Брэсцкі абласны суд адмяніў апраўдальны прыгавор каардынатару аргкамітэта па Брэсцкай вобласці па стварэнні партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Змітру Шурхаю.

Скарга старшыні аддзела ўнутраных спраў Маскоўскага раёна горада Брэста была задаволеная і справа была адпраўленая на перагляд. Падставаю для складання скаргі стала “недаацэнка судом паказанняў міліцыянтаў”.

Сябра БХД і адначасова калега Змітра Шурхая Фёдар Пратасевіч лічыць, што справа адпраўленая на перагляд з мэтаю падтасоўкі фактаў:

- Суд, можа быць, тут і прывёў да ўвагі, што розныя паказанні супрацоўнікаў міліцыі і можа быць цяпер супрацоўнікі міліцыі зробяць ўнутраную праверку і падкладуць нейкі дакумент, што нібыта гэта была памылка. Хоць на самай справе адміністрацыйны працэс не павінен быў пачынацца, пакуль не былі сутыкаваныя ўсе гэтыя дакументы. Калі былі розначытанні, значыць не павінна быць гэтага працэсу ў прынцыпе.

2 верасня судом Маскоўскага раёна горада Брэста актывіст быў апраўданы. Затрыманы Зміцер Шурхай быў 28 чэрвеня напярэданні чарговай акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Актывісту былі высунутыя абвінавачванні ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы.

Аліса Поль, , Брэст. 




Система Orphus