Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Жыхары Брэста: Заробкаў хапае толькі на прадукты

29  Сентября 2011 г.  в 15:09, показов: 3243 : Бизнес, экономика, аналитика


“Каб хапала на прадукты харчавання і выплаты бытавых паслуг – трэба атрымліваць мінімум мільён беларускіх рублёў”, - да такой высновы прыходзяць жыхары горада над Бугам.

У пераліку на даляры, гэта складае крыху больш за 100 даляраў, але нават гэтую сумму, са словаў брэстаўчанаў, яны не маюць.

Жыхары Брэста адзначаюць, што заробкаў хапае толькі на прадукты харчавання:

- Пры сённяшніх цэнах трэба атрымліваць заробак мільёна паўтара - два.

- Адзінае, на што дакладна хапае, - гэта на малако і хлеб. Такая складася палітыка нашай краіны.

- Грошай не хапае. Толькі на прадукты. Трэба атрымліваць хаця б мільён.

Па данным беларускага статыстычнага цэнтру, сярэдні заробак у Беларусі ў ліпені гэтага году склаў 1 млн. 854,5 тыс. рублёў, што можна было прыраўняць да 230 даляраў. У параўнанні, у студзені гэтага году сярэдні заробак склаў 1 млн. 409,6 тыс. рублёў або 470 даляраў па курсу Нацбанка на студзень месяц.

Аліса Поль,, Брэст.