Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкая журналістка і “Брэсцкага Кур’ера” Аліса Поль была затрымана супрацоўнікамі міліцыі

28  Сентября 2011 г.  в 17:58, показов: 3224 : Политика, власть, оппозиция


Журналістка і “Брэсцкага Кур’ера” Аліса Поль была сёння затрымана супрацоўнікамі міліцыі падчас выконвання сваіх прафесійных абавязкаў.

Як распавядае журналістка, яе затрымалі, калі яна праводзіла апытанне сярод жыхароў горада, міліцыянты палічылі гэта палітычнай агітацыяй.

- Я рабіла матэрыял пра заробкі людзей, пра тое, ці задаволыныя яны гэтымі заробкамі. Падышлі тры супрацоўнікі міліцыі і сказалі, што ім паступіў тэлефонны званок на 102 аб тым, што тут вядзецца палітычная агітацыя. Напрыканцы да мяне падыйшоў знаёмы і запытаў: «Яна затрыманая ці не?» Міліцыянт выбачыўся і сказаў, што можаце ісці. Але ўзялі тлумачальную, што я там рабіла і навошта рабіла.

Як распавяла журналістка, званок на міліцыю паступіў ад аднаго з міліцыянтаў, які пачуў, што журналістка ставіць брэстаўчанам пытанні на тэму эканамічнага крызіса ў краіне.