Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Дапаможам першаклашкам у беларускамоўным класе Брэста

26  Сентября 2011 г.  в 16:04, показов: 3881 : Благотворительность


Дапаможам першаклашкам у беларускамоўным класе Брэста

Паважаныя сябры!

Сёлета ў г. Брэсце, дзякуючы ініцыятыве бацькоў, у пачатковай 34 школе адчынілі беларускамоўны клас, дзе пачалі навучанне 5 вучняў. Але адвучыўшыся амаль месяц, дзецям так і не выдалі падручнікі на беларускай мове...

Па просьбе бацькоў звяртаемся да ўсіх за дапамогай, і калі ў каго ёсць буквар, кніжкі для самых маленькіх, маляванкі ці гульні на беларускай мове, зрабіце добрую справу і перадайце іх у падарунак для маленькіх вучняў.

Зрабіце свой уклад, каб жыла беларуская мова. А пакуль будуць носьбіты беларускай мовы – яна будзе жыць. Дык няхай жа жыве яна і ў нашым слаўным беларускім горадзе Берасці!

Свае прапановы з указаннем назваў падручнікаў і кніжак дасылайце на email: [email protected]

Источник информации: http://ganc-chas.by/

Апублікаваная інфармацыя ў Вашай газеце не адпавядае рэчаіснасці. У адпаведнасці з вучэбным планам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у першым класе у верасні выкладаецца вучэбны прадмет “Уводзіны ў школьнае жыццё”, мэтай якога з’яўляецца стварэнне аптымальных умоў для належнай адаптацыі першакласнікаў да школы.
Дадзены курс уключае ў сябе комплекс гульняў і практыкаванняў развіваючага характару. Заняткі праходзяць па сшытку В.І.Цірынавай “Уводзіны ў школьнае жыццё”, якім забяспечаны ўсе вучні класа. Пасля заканчэння вышэй названага курса, 28 верасня ў нашай школе адбудзецца свята першакласнікаў “Мы сталі школьнікамі”, дзе ўрачыста будуць уручаны дзецям “Буквар” і іншыя падручнікі. З чэрвеня 2011 года наша ўстанова адукацыі ў поўным аб’еме забяспечана неабходнымі камплектамі падручнікаў, у тым ліку і для беларускамоўнага класа.
Школьная бібліятэка ўкамплектавана таксама і іншай літаратурай на беларускай мове. У далейшым, пры падрыхтоўцы матэрыялу для размяшчэння ў газеце ці на сайце газеты, прапануем карыстацца толькі дакладнай інфармацыяй.
Івашова Аксана Яўгенаўна, дырэктар “Пачатковая школа № 34 г.Брэста”.