Прадстаўленыя карціны - вынік працы мастакоў на 3-х сумесных плэнерах на Камянеччыне. Выстава прысвечана 100-годдзю камянецкага мастака Фёдара Дарашэвіча.
Адзін з ініцыятараў правядзення мастацкіх плэнераў Анатоль Туркоў лічыць, што з дапамогаю сумесных творчай працы мастакі набываюць новы вопыт:
- Самае галоўнае - у творчых людзей ёсць жаданне сустракацца, дзяліцца вопытам, ведамі. Галоўнае – гэта, канешне, кантакты. Яны карысныя. Карысць не толькі для саміх творцаў, але і грамадства – нараджаюцца новыя творы, ідэі, праекты.
Анатоль Туркоў мяркуе, што колькасць замежных удзельнікаў выставы будзе пашырацца і хацелася б больш дзяліцца вопытам не толькі з палякамі, але і з прадстаўнікамі іншых краінаў-суседак Беларусі. Наступны ўжо 4-ты па ліку сумесны беларуска-польскі мастацкі плэнер пройдзе 16 кастрычніка ў Камянцы.
Спецыяльным госцем выставы стаў камянецкі народна-вакальны гурт "Гармонія".
На фото: Анатоль Туркоў, Людміла Дарашэвіч - дачка мастака Фёдара Дарашэвіча, Гурт "Гармонія"