"MDCXII" (1612)– пад такою назваю брэсцкі гурт D_Tails запісаў свой новы другі па ліку альбом.
Як адзначае дырэктар гурта Алег Сцепанюк, у назве альбому не схавана ніякага патаемнага сэнсу - гэта набор лічбаў, якія могуць прыцягнуць увагу слухача, заахвоціць яго паслухаць альбом.
- Хлопцы стараліся зрабіць тэксты цікавымі, і такімі каб чалавек мог задумацца над тэкстамі. Дзякуючы гэтым тэкстам можна задумацца над сваім жыццём, знайсці сябе, не быць нулём, а старацца быць важнай адзінкай, не злівацца з массай, не быць серым.
Асаблівасцю прэзентацыі альбому стане правядзенне яе не на тэрыторыі Беларусі, а ў Польшчы: 23 верасня прэзентацыя пройдзе ў клубе "K2 Centrum" у горадзе Ryki, а 24 верасня ўдзельнікі гурта заспяваюць новыя песні на фестывале "Parczew Żyje Rockiem III" у горадзе Parczew. Як патлумачыў Алег Сцепанюк, гэта звязанае са скаладанасцямі правядзення канцэртаў альтэрнатыўнай музыкі ў Беларусі.