Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Жыхары Брэста незадаволеныя сітуацыяй з працай

16  Сентября 2011 г.  в 18:35, показов: 3204 : Бизнес, экономика, аналитика


“Вакансій шмат, аднак заробкаў за гэтую працу на жыццё не хопіць”, - так мяркуюць людзі, што прыходзяць да брэсцкага Цэнтра занятасці.

Максімальная лічба, акрэсленая на дошцы прапаноў гэтай установы, склала каля 1 мільёна 200 беларускіх рублёў, мінімальная – каля 400.

- Прапаноў шмат, а вось зарплата ніякая, як жыць за такую зарплату, як плаціць за кватэру і іншае.

- Працы шмат, зарплаты вельмі нізкія, бо калі 500-600 тысяч рублёў зарплата, то гэта з нашымі крамамі немагчыма. Працаваць трэба, таму што жыць трэба, але не за такія зарплаты.

- Знайсці працу можна, але зарплата на сённяшнія цэны не задавальняе, канешне, ёсць сэнс працаваць, жыць неяк жа трэба.

Па словах супрацоўнікаў Цэнтра занятасці, большасць прапаноў складае праца, якая патрубуе фізічнай сілы і толькі адзінкі, дзе патрэбны гуманітарны накірунак.

Аліса Поль,, Брэст.