Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Брэсце будуць вучыць зберагаць энегрію

16  Сентября 2011 г.  в 18:28, показов: 2453 : Здоровая нация, спорт


Жыхароў Брэста навучаць зберагаць цяпло ў дамах і тым самым эканоміць на энерганосьбітах. Адыкуцыйныя семінары на прадпрыемствах Брэста на гэтую тэму пачнуцца ў апошнія выходныя верасня. Арганізатары, якім з'яўляецца «Экадом» лічаць, што зараз гэта актуальна.

Актывісты экалагічнага руху заяўляюць, што магчыма танна ўцяпліць жытло, прадпрыемствы, установы, скараціць выдаткі на энергію і нават дапамагчы прыроднаму асяродзю.

Менеджер праекта Аляксандр Шепяцюк паведаміў, што зборы на прадпрыемствах лепш за ўсё, але ўдзел можа ўзяць кожны жадаючы:

- Маштаб гэтых арганізацый значна большы, чым маштаб індывідуальнай працы з насельніцтвам, таму што прадпрыемствы гэта найбольшыя спажыўцы і марнатраўцы электраэнергіі. Праца будзе перш за ўсё накіраваная на іх. Пасля таго, будзем ўжо працаваць з насельніцтвам, папулярызаваць гэтую ідэю, каб насельніцтва стала больш адказна ставіцца да пытанняў энегріі і рэсурсазберажэння.

Брэсцкія эколагі спасылаюцца на досвед рускіх, якія паспяхова рэалізуюць падобныя праекты, але браць прыклад лепш з немцаў, якія пільна сочаць за энерганосьбітамі.

Зміцер Кісель,, Брэст.