Мэта маршу - прыцягнуць увагу грамадскасці да фактаў гвалтоўных знікненняў і іншых парушэнняў права на свабоду і асабістую недатыкальнасць падчас затрыманняў у Брэсце, а таксама да неабходнасці падпісання дзяржаўнымі органамі Беларусі Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Кісляк адзначыў, што ён і прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі ўжо спрабавалі раней правесці пікет па гэтай тэме, але ўлады яго забаранілі.
- Я не ведаю якое рашэнне прымуць улады па справе маршу, дазволяць яны яго ці не. Пікет заяўляўся ў тэрміновым парадку і не выконваўся гэты прынцып 15 дзён да акцыі. У дадзеным выпадку мы заяўку падалі за 15 дзён да правядзення маршу і ў такім месцы, дзе не забаронена ні заканадаўствам, ні рашэннем Брэсцкага гарвыканкама.
Марш супраць гвалтоўных знікненняў запланаваны на 30 верасня. Планаваная колькасць удзельнікаў - каля 30 чалавек.