Следам за каардынатарам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Брэсцкай вобласці Змітром Шурхаем у Брэсце быў затрыманы намеснік старшыні рэспубліканскага кіраўніка моладзевай арганізацыі АГП Маладыя Дэмакраты Уладзімір Вуек.
На адным з прыпынкаў вуліцы Арджанікідзэ да актывіста падбеглі прадстаўнікі спецназу, якія патлумачылі, што на днях ў Брэсце адбыўся грабёж. Уладзімір Вуек, па іх словах, апынуўся падобным на аднаго з бандытаў.
Таксама, як распавёў Уладзімір Вуек, пратакола аб затрыманні складзена не было, супрацоўнікі спецназу не прадставіліся. Актывіст быў адразу ж дастаўлены ў Ленінскі РАУС горада Брэста.
Па словах брэскага праваабаронцы Рамана Кісляка, гэта адвольнае затрыманне, што парушае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць чалавека. Праваабаронца мяркуе, што затрыманне носіць палітычны характар.
Аліса Поль,, Брэст.
Пасля двухгадзiннага знаходжання ў Ленінскім РАУС горада Брэста намеснік кіраўніка рэспубліканскай арганізацыі АГП Маладыя Дэмакраты Уладзімір Вуек быў адпушчаны на волю.
Са словаў брэсцкага праваабаронца Рамана Кісляка, адбылося неправамернае затрыманне: супрацоўнікі спецназу не патлумачылі прычыну затрымання і не прадставіліся. Такія дзеянні, як падкрэсліў праваабаронца, парушаюць права на свабоду і асабістую недатыкальнасць чалавека.
Уладзімір Вуек патлумачыў, што затрымлівалі па адной прычыне, а пратакол складалі – зусім на іншай падставе:
- Яны мне паведамілі, што ў гэтым раёне быў здзейснены разбойны напад і што па апісанні я падобны на тых злачынцаў. Нарад міліцыі прапанаваў настойліва сесці ў машыну, пасля чаго выйшлі і спыталі пра маё самаадчуванне. У Ленінскім РАУС мне растлумачылі, што мне трэба прайсці агляд на прадмет акагольнага і наркатычнага ап'янення. Мне прынеслі пратакол, у якім было написана, што мяне затрымалі, таму што па знешніх прыкметах я быў падобны на чалавека, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.
Бліжэйшым часам Уладзімір Вуек намераны абскарджваць ягонае неправамернае і безпадстаўнае затрыманне. Актывіст лічыць, што затрыманне адбылося па палітычным матывам.