Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Берасці затрыманы абласны каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер Шурхай

14  Сентября 2011 г.  в 16:17, показов: 2768 : Политика, власть, оппозиция


У Берасці затрыманы абласны каардынатар аргкамітэту БХД Зміцер ШурхайКалі ён выходзіў ад знаёмага,да яго падышлі міліцыянты, якія запыталі яго дакументы, а пасля затрымалі.

Пра гэта паведаміў прэс-службе Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Алесь Чаркашын.

- Хутчэй за ўсё яго павезлі ў Ленінскі РАУС, а адтуль ужо павязуць у ізалятар “Паўночны”. Праўда, у прысудзе напісана, што ён павінен адбываць пакаранне па месцы прапіскі ў Іванаўскім раёне, – дадаў Алесь Чаркашын.

Нагадаем, што Суд Горацкага раёна Магілёўскай вобласці пакараў берасцейскага каардынатара БХД дзесяццю суткамі арышту за пікет ля калоніі, у каторай знаходзіцца лідэр МФ Зміцер Дашкевіч. 

Источник информации: http://dzedzich.org