Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

ЭКАДОМ пачынае новы экалагічны праект у Брэсце

13  Сентября 2011 г.  в 14:03, показов: 2808 : Стихия, природа, животные


"Хай ведаюць усе!" пад такім дэвізам і адначасова назваю пачынае сваю дзейнасць праект ад брэсцкай экалагічнай арганізацыі ЭКАДОМ.

У рамках праекта плануюцца шматлікія экалагічныя акцыі, конкурсы і лісты або звароты ў жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне горада па прычыне недахопу бакаў для паасобнага збору смецця.

Сутнасць праекта тлумачыць сябра арганізацыі ЭКАДОМ і адна з яго ўдзельнікаў Алеся Ярошчык:

- Расказаць людзям, як правільна раздзяляць адходы, пра тое што гэта ўвогуле трэба рабіць. Мы будзем клеіць налепкі на сметнікі з тлумачэннем, што нельга выкідаць, што можна. Напрыклад, нельга выкідаць у сметнікі з пластыкам бутэлькі з-пад алея, розныя кубачкі з-пад ёгурта, нельга выкідаць бутэлькі, у якіх захоўваліся хімікаты. Людзі не заўсёды ведаюць пра такія рэчы.

Першым крокам праекта стане экалагічная акцыя каля ЦУМа, што папярэдне запланаваная на 25 верасня. Галоўнай умоваю ўдзелу ў акцыі з’яўляецца наяўнасць касцюму з пластыкавай або паліэтыленавай тары для прыцягнення ўвагі грамадства да праблемы другаснага выкарыстання гэтага матэрыялу і ў тым ліку праблемы паасобнага збору смецця.

Аліса Поль,, Брэст.