Чыноўнікі Пінскага гарвыканкаму адвялі сталыя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.
Маюцца на ўвазе тыя мерапрыемствы, якія ладзяцца палітычнымі партыямі ды іншымі зарэгістраванымі арганізацыямі. Так, пікеты і сходы ў горадзе можна ладзіць на двух стадыёнах і летняй эстрадзе ў гарадскім парку.
А для дэманстрацыяў і шэсцяў выдзелілі частку вуліцы Леніна, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада.
Цікава, што мясцовыя ўлады не забыліся нават пра рэлігійныя абрады. Яны вызначылі спецыяльнае месца на рацэ Піна, дзе можна адзначаць вадохрышча.