На Бярозаўшчыне прайшлі абласныя “Дажынкі”. Святкаванне цягнулася паўтара сутак. Па ўсёй галоўнай вуліцы Леніна былі размешчаны святочна ўбраныя гандлёвыя палаткі з усёй вобласці з рознымі прамысловымі і прадуктовымі таварамі, якія прадаваліся з мінімальнай гандлёвай надбаўкай або зусім без яе.
На плошчы пад адкрытым небам ішлі канцэрты і прадстаўленні.
Па ўсёй даўжыні вуліцы стаялі сталы, за якімі можна было выпіць і паесці. Людзі лічаць, што свята ўдалося:
- Канцэрт вельмі добры, асабліва фальклорныя ансамблі спадабаліся.
- Прырода і надвор’е спрыялі святу.
- Спадабала. У людзей вясёлы настрой. Людзі адпачываюць. Паўсюль спяваюць і танцуюць – усім весела.
- На гэтым свяце я атрымліваў грамату з другое месца па вучэбным арганізацыям прафтэхадукацыі. Пра падарунак казаць не буду, бо смяяцца будзеце, - дзве базавыя велічыні. Як было тры гады назад – 70 рублёў, так і ў гэтым годзе. Базавая не паднялася, а цэны ўсё растуць і растуць.
Свята прайшло спакойна, без затрыманняў і штрафаў. Шмат міліцэйскіх работнікаў сачылі за парадкам.
Ждите загрузки ссылки для показа изображений!
Ганна Васілевіч,, Бяроза. Фота аўтара.