Брэстчане і госці горада мелі магчымасць дакрануцца да творчасці польскага паэта, эсэіста, літаратуразнаўца і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша.
Сустрэча была прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння паэта. Госці мерапрыемства змаглі коратка азнаёміцца з творчасцю Чэслава Мілаша і паслухаць вытрымкі з аўдыёкнігі. Начытаў трэкі для кнігі беларускі паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Фон аўдыёкнігі, ягоная атмасфера прэзентавалася і запісвалася з дапамогаю гурта “Рацыянальныя дыеты”.
На думку Андрэя Хадановіча, аўдыёкніга вабрала ў сябе самае лепшае з творчасці Чэслава Мілаша :
- Аўдыёкніжка рабілася некалькі месяцаў. Найперш я выбіраў і перакладаў тое, што, на маю думку, не проста “харошая паэзія” Мілаша, найлепшая, але харошая настолькі, што нават не вачыма, а на слых з першага разу зачэпіць за жывое, застанецца ў памяці, прымусіць яшчэ раз перачытаць.
Ужо заўтра (8 верасня) у Мінску распачнецца двухдзённы міжнародны фестываль "Вялікае княства паэзіі". 8 верасня ў 18.30 у Акадэміі мастацтваў адбудзецца прэзентацыя 4-томніку Чэслава Мілаша і аўдыёкнігі. 9 верасня ў Доме культуры ветыранаў паэты з чатырох краінаў на 5-ці мовах будуць чытаць вершы, прысвечаныя Чэславу Мілашу.