Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з кандыдатам тэхнічных навук Аляксандрам Аляксандравічам Карскім

6  Сентября 2011 г.  в 16:06, показов: 2506 : История города Бреста

Адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з кандыдатам тэхнічных навук Аляксандрам Аляксандравічам Карскім3 верасня бягучага года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з кандыдатам тэхнічных навук Аляксандрам Аляксандравічам Карскім (на фотаздымку злева) – праўнукам выдатнага беларускага вучонага філолага і гісторыка, этнографа і фалькларыста Яфіма Фёдаравіча Карскага.

Арганізатарамі сустрэчы былі Брэсцкая абласная бібліятэка імя А.М. Горкага і кафедра гісторыі славянскіх народаў нашай навучальнай установы. Прыезд госця з Санкт-Пецяргурга на Берасцейшчыну быў звязаны са святкаваннем Дзён беларускага пісьменства ў горадзе Ганцавічы.

Аляксандр Аляксандравіч даўно займаецца даследаваннем жыцця і творчасці свайго слыннага прадзеда. У гэтым накірунку ён зрабіў многа цікавых адкрыццяў і знаходак. У прыватнасці, з яго дапамогай была знойдзена магіла бацькі Яфіма Карскага Фёдара Навіцкага, які на схіле свайго жыцця служыў дыяканам у царкве вёскі Будча сённяшняга Ганцавіцкага раёна.

Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў прысутных са шматлікімі фотаздымкамі сям’і Карскіх, зачытаў вытрымкі са сваіх артыкулаў і кніг, адказаў на пытанні.

На сустрэчы выступілі прарэктар па навуковай працы і эканоміцы, кандыдат гістарычных навук У.В. Здановіч і загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў, доктар гістарычных навук А.М. Вабішчэвіч.

Адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з кандыдатам тэхнічных навук Аляксандрам Аляксандравічам Карскім

Уладзімір Сенькавец

Источник информации: http://www.brsu.by/




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram