Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Сразу три несчастных случая на производстве зарегистрированы в Пружанском районе за неделю

5  Сентября 2011 г.  в 10:58, показов: 2267 : Брестская область

Сразу три несчастных случая на производстве зарегистрированы в Пружанском районе за неделюНапрыканцы мінулага тыдня адразу два няшчасныя выпадкі на вытворчасці адбыліся ў раёне.

На збожжаскладзе ААТ «Пружанскае» ў вёсцы Галасяціна 33-гадовы слесар залез на дах будынка, каб нібыта выправіць нейкія непаладкі. Аднак шыфер, а пад ім гнілыя перакрыцці не вытрымалі вагу мужчыны, які ў выніку ўпаў з вышыні чатырох з паловай метраў на бетоннае пакрыццё. Работнік знахо-дзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Нецвярозым быў на працоўным месцы і электрык ТАА «Ружаныбуд», які працаваў на будаўніцтве воданапорнай вежы каля в.Асошнікі. Мужчына вырашыў узняцца на 26-мятровую вышыню. Аднак страціў раўнавагу, упаў з лесвіцы і ўдарыўся аб жалезабетоннае кальцо.

Абодва пацярпелыя з моцнымі траўмамі змешчаны ў траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай ЦРБ. Расследаваннем абставін здарэння займаюцца спецыялісты Бярозаўскай міжраённай інспекцыі працы.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак здарыўся 29 жніўня. Выконваючы работы, будаўнік ААТ «Рамбуд г.Пружаны» сарваўся з даху будуемага пяціпавярховаемага дому. Мяркуецца, што ён не карыстаўся сродкамі абароны, у прыватнасці не быў прычэплены страхавым тросам. Адразу 21-гадовы мужчына з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Пружанскай ЦРБ. Расследаваннем абставін здарэння займаюцца спецыялісты Бярозаўскай міжраённай інспекцыяй працы.

Вікенцій Бартасевіч, галоўны дзяржінспектар БМІП. 

Источник информации: http://www.budni.by




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram