Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

“І тут жывуць людзі” - у вёсцы Клейнікі

4  Сентября 2011 г.  в 22:07, показов: 2985 : Музыка, кино, музеи, выставки

“І тут жывуць людзі” - у вёсцы КлейнікіВёска Клейнікі ў гміне Чыжы стала чарговым месцам, куды завітаў беларускі фэст з цыкла “І тут жывуць людзі”, які ладзіць беларускі музей ў Гайнаўцы. Музейныя фэсты традыцыйна наведваюць найбольш аддаленыя ад буйных цэнтраў мясцовасці.

Па словах дырэктара беларускага музея Тамаша Ціханюка, менавіта фэсты найлепш успрымаюцца старэйшымі людзьмі, якія з’яўляюцца большасцю ў вёсках, тым не менш арганізатары стараюцца прыўнесці ў форму мерапрыемства нешта новае.

- Думаю, што для вёскі такое культурнае мерапрыемства найбольш пасуе. Гэтыя людзі яшчэ помняць такія фэсты, якія адбываліся калісьці. Мы, маладыя, можа крыху інакш рыхтуем гэты фэст, троху па-свойму - спалучаем тое старое з новым. І ў калектывах, што мы запрашаем, ёсць крыху новага, маладога духу.

Сённяшні фэст у Клейніках уключыў у сябе яшчэ адно мерапрыемства – “Сустрэчы з фальклорам рэгіёна Белавежскай пушчы”.

Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя 

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram