Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Прадпрымальнік з Брэста рыхтуе скаргу ў ААН

5 2  Сентября 2011 г.  в 18:53, показов: 3678 : Политика, власть, оппозиция


Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакінуў у сіле папярэджанне намесніку старшыні прадпрымальніцкай арганізацыі "Перспектыва" Віктару Чайкоўскаму за яго інтэрв'ю .

Папярэджанне было вынесенае яшчэ ў маі 2010 года за тое, што Чайкоўскі нібыта дыскрэдытаваў сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі.

Прадпрымальнік вырашыў змагацца і надалей, каб зняць з сябе пракурорскае папярэджанне.

- На працягу 10 дзён будзем абскарджваць у гарадскім судзе Мінска. І трэба будзе прайсці яшчэ адну судовую інстанцыю, каб накіраваць скаргу ў ААН. Мае ацэнкі эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў Беларусі палічылі непераканаўчымі. Не было ніякіх довадаў. Я выступаў у судзе каля гадзіны.

У сваёй прамове Віктар Чайкоўскі даводзіў суду афіцыйную статыстыку, якая пацвярджае словы прадпрымальніка наконт сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі.

Рыгор Сапяжынскі, . 




Система Orphus