Суд Маскоўскага раёна горада Брэста апраўдаў брэсцкага грамадскага актывіста Зміцера Шурхая.
Затрыманы актывіст быў 28 чэрвеня напярэданні чарговай акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» і быў абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы. Па словах Зміцера Шурхая, ягонае апраўданне стала нечаканасцю:
- Ніякіх ілюзій я не меў на конт таго, што справу ў мой бок спыняць і апраўдаюць мяне. Шчыра кажучы, я верыў, што праўда пераможа. Насамрэч, суддзя вынесла справядлівае рашэнне і спыніла гэтую справу. Абвесціла, што складу праварушэння з майго боку не было.
Як адзначае актывіст, 7 сутак, што ён адсядзеў па гэтай справе, былі незаконнымі. У бліжэйшым часе Зміцер Шурхай будзе дамагацца за тое кампенсацыі і прыцягнення да адказнасці міліцыянтаў, якія давалі супраць яго паказанні.