Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

«Дзедзіч» вырашае роварныя праблемы Брэста

2 2  Сентября 2011 г.  в 11:19, показов: 2611 : Автомобили, транспорт, ГАИ, ДТП

Вырашэнне праблем брэсцкіх роварыстаў узяў на сябе “Дзедзіч”, моладзевая арганізацыя, якая складаецца пераважна са студэнтаў.

Актывісты кажуць, што цяпер распрацавана шэраг захадаў, каб не проста збіраць подпісы ці праводзіць інфармацыйную працу, а канкрэтна зрабіць справу. Да ўладаў Брэста падрыхтавана заява, якая ўтрымоўвае комплекс мер чыноўнікам па вырашэнню сітуацыі.

Па кожнай праблеме – адсутнасць роварных дарог, месцаў для парковак ці неабходных бардзюраў, арганізацыя мае некалькі варыянтаў вырашэння, якія і прапаноўваюцца адміністрацыі горада.

Каардынатар праекта “За вела-Брэст” Уладзімір Красько паведаміў, што галоўнай мэтай ёсць стварэнне ўмоў для роварыстаў:

- Мэта нашага праекта – дамагчыся таго, каб па горадзе Брэсце можна было рухацца на ровары. Падчас гэтага праекта мы правядзем две інфармацыйныя кампаніі: падчас першай, якая пачнеццпа ў сярэдзіне верасня, мы выпусцім 10 тысяч улётак, папулярызуючых роварны рух, зробім мікра-сайт, на якім будзе змешчаных 10 спецыяльных ролікаў – таксама з мэтай папулярызацыі роварнага руху. Таксама на сайце будуць матэрыялы аб тым, як дапамагчы навічку выбраць сябе ровар.

Актывісты “Дзедзіча” адзначаюць, што ў Брэсце вельмі адчувальная праблема з арганізацыяй транспарту. Дарогі перагружаныя, у «гарачы» час ствараюцца кіламетровыя «пробкі» і гэтыя праблемы трэба вырашаць.

Зміцер Кісель, Радыё Рацыя.

Источник информации: http://new.racyja.com/news/%C2%ABdzedzich%C2%BB-vyrashae-rovarnyya-prablemy-bresta




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


krutoj_boy 2011-09-02 14:47
эх, когда уже можно будет объехать весь Брест на велике не слазя с него???

↑ +4 ↓

Владимир_гость 2011-09-02 15:34
Комментарий в точку. Правила такие что нужно по бардюрам прыгать: по проезжай части же нельзя ехать. Бордюры высокие - раз, по пешеходному в руках веди - два. Это тоже самое, что автомобилистам сделать каждые 50 метров спящий полицеский (зато скоростной режим нарушаться не будет)- Удобно будет? Да они не то что бы бучу подняли бы - войну устроили. А кто такие велосипедисты? Нищета, отбросы, они даже быковать не будут, а если и будут кто их слушать будет. Спрашиваешь у гаевого а почему так - "Для Вашей же безопасности". - "Понятно".
↑ +1 ↓


Страницы: [1]