Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Руководство области поздравляет с Днём знаний

1  Сентября 2011 г.  в 10:23, показов: 2397 : Праздники, события, мероприятия

Шаноўныя вучні і студэнты, выкладчыкі і настаўнікі Берасцейшчыны!

Прыміце самыя шчырыя і добразычлівыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Гэты святочны дзень даўно ўжо стаў для настаўнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў сімвалам добрых пачынанняў, смелых эксперыментаў, новых адкрыццяў і здзяйсненняў. Менавіта грунтоўныя веды спакон веку былі сродкам павышэння сацыяльнага і духоўнага статуса людзей і паляпшэння эканамічнага становішча грамадства ў цэлым.

За апошнія дваццаць гадоў на нашай Берасцейшчыне створаны неабходныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі на ўсіх яе этапах: ад дашкольнага выхавання і пачатковай школы, да яе вышэйшай ступені. Хуткімі тэмпамі узрастаючая колькасць ведаў, спосабаў і метадаў іх выкладання ці перадачы, робіць сённяшнюю сістэму адукацыі вельмі дынамічнай. На сучасным этапе педагагічныя работнікі, школьнікі і студэнты з'яўляюцца непасрэднымі і актыўнамі ўдзельнікамі працэса яе мадэрнізацыіі. Таму, паважаныя, ў першую чаргу ад вас будзе залежаць хуткасць і якасць абнаўлення і развіцця беларускай адукацыі.

Наступаючы навучальны год асаблівы. Пачынае дзейнічаць новы Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Першачарговымі задачамі становіцца не проста павышэнне якасці ведаў, а і стварэнне гібкай сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў у адпаведнасці з запатрабаваннямі іннавацыйнага развіцця ўсёй краіны і Брэсцкай вобласці ў прыватнасці.

Спадзяёмся, што і выкладчыкі, і настаўнікі, і навучэнцы ўсіх катэгорый з годнасцю справяцца з пастаўленымі задачамі і ўзнімуць абласную сістэму адукацыі на адпаведны ўзровень, што дазволіць усім нам цвёрдым крокам набліжацца да агульнай мэты – моцнай, незалежнай, квітнеючай Беларусі.

Жадаем вам плённай працы і вучобы, пастаяннага імкнення да самаўдасканалення, настойлівасці і вытрымкі, а таксама моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram