Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэсцкі гурт "СПРАТ" здымае кліп на сацыяльную тэму

3 25  Августа 2011 г.  в 13:56, показов: 2783 : Музыка, кино, музеи, выставки


“Пакаленне” – такую назву носіць новы відэа-кліп брэсцкага гурта "СПРАТ". Песня, на якую здымаецца кліп, яшчэ нідзе да гэтуль не гучала. Пакаленне – першы кліп і песня гурта на сацыяльна-вострую тэму.

Пра галоўную ідэю відэа-кліпа распавядае бубнач гурта "СПРАТ" Аляксей:

- Захацелася падняць сацыяльную тэму, тэму змены пакаленняў. Таму што нас, як сапраўдных беларусаў, гэтая змена вельмі турбуе. Мы дбаем пра беларускую мову, прапагандуем яе сярод моладзі. Маладое пакаленне нажаль адыходзіць ад беларускай мовы, і з-за гэтага вельмі скрагоча ўнутры.

"СПРАТ" – беларускамоўны ад пачатку свайго заснавання брэсцкі гурт. За час амаль пяцігадовай працы, гурт выпусціў тры музычныя альбомы. У хуткім часе "СПРАТ" плануе прыступіць да запісу чарговага новага альбома.

Аліса Поль, , Брэст.




Система Orphus